20 красавiка 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы крок трэба зрабіць табе

6
Першы крок трэба зрабіць табе
Фота: «Белсат»

Заўтра гэтыя людзі будуць стаяць побач з табой на Плошчы.

Ці магчымыя перамены сёлета? Безумоўна! І наша агульная будучыня залежыць ад кожнага з нас!

Усе мы бачылі, колькі людзей прыходзілі падпісвацца за незалежных кандыдатаў. Выстройваліся кіламетровыя чэргі за тое, каб пакінуць свой голас супраць Сашы 3%, за сумленныя выбары. Усе мы цудоўна ведаем, што за дыктатурай Лукашэнкі сумленных выбараў няма і не будзе.

Масавыя пікеты і мітынгі за некалькі дзён разбурылі ілюзію, якую гадамі будаваў дыктатар, ілюзію таго, што большасць альбо маўчыць, альбо за яго. Няма ніякай большасці, ёсць славутыя 3%.

Незадаволеных эканамічным і палітычным становішчам у краіне абсалютная большасць. Нам трэба ўсвядоміць, што мы здольныя ўплываць на цяперашнія працэсы. Паглядзіце на нашых еўрапейскіх суседзяў. Адна масавая акцыя - і ўрад ужо ідзе на саступкі.

У многіх з нас ёсць варыянты самаапраўдання - «Я адзін нічога зраблю», «Калі ўсе выйдуць на пратэст, тады і я выйду», «У мяне праца, вучоба, няма часу на гэта».

Гэтыя думкі і павінен кожны выкінуць з сваёй галавы. Хоць бы на месяц. Самы просты спосаб пазбавіцца ад іх - прыйсці на пікет ці вулічную акцыю. Дзясяткі і сотні аднадумцаў вакол - гэта ўстаўляе мазгі лепш за ўсё.

Безумоўна, Лукашэнка не збіраецца гуляць у дэмакратыю. Калі ў 2010 годзе ён дазволіў зарэгістраваць сур'ёзных пратэстных палітычных апанентаў і дорага паплаціўся за гэта, то гэтых памылак цяпер ён не дапусціць. У прыклад можна прывесці нядаўнюю рэгістрацыю пратэстных кандыдатаў, якія не былі зарэгістраваныя з надуманых самім жа ЦВК прычын.

Пачні з сябе. Не вінаваць апазіцыю ці кандыдатаў. Стань прыкладам для тых, хто з якіх-небудзь прычын пакуль яшчэ маўчыць і трывае. Павер, заўтра гэтыя людзі будуць стаяць побач з табой на Плошчы. Але першы крок трэба зрабіць табе.

Міхаіл Калтовіч, прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках