29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віктара Бабарыкі ёсць апошні шанец перамагчы

41
У Віктара Бабарыкі ёсць апошні шанец перамагчы
Фота: ТАСС

Надыходзіць вызначальны момант у развіцці сітуацыі ў Беларусі.

Сёння магчымая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што яе ініцыятыўная група не будзе праводзіць збор подпісаў у сталіцы і абласных гарадах, бо яна баіцца правакацый. Таксама супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам у галоўны офіс «Белгазпрамбанка», які да вылучэння ў прэзідэнты Беларусі ўзначальваў Віктар Бабарыка. Заведзеныя крымінальныя справы на супрацоўнікаў банка, праходзяць ператрусы ў людзей, звязаных з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты.

Сітуацыю сайту Charter97.org пракаментаваў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

- Надыходзіць вызначальны момант у развіцці сітуацыі ў Беларусі. Лукашэнка добра разумее, што калі ён зарэгіструе моцных кандыдатаў, то ніякіх шанцаў застацца ля ўлады ў яго няма. Таму ён пайшоў ва-банк. Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка з'яўляецца апошнім моцным кандыдатам у прэзідэнты і палітычным лідарам, якія застаюцца на свабодзе. Сёння ў яго як у кандыдата, з якім вельмі многія беларусы звязваюць свае надзеі на змены, ёсць выбар: або перамагчы, або быць арыштаваным таксама, як Ціханоўскі, Статкевіч, Севярынец ды іншыя.

Колькі не кажы слова «сумленныя выбары», яны ад гэтага сумленнымі пры дыктатуры Лукашэнкі не стануць. Зразумела, што стратэгія Бабарыкі ў тым, каб яго зарэгістравалі, а потым ён ужо праводзе больш актыўную кампанію. Але гэта дзіцячае жаданне «напісана» ў яго літаральна на лбе. Лукашэнка гэта выдатна бачыць і яму ёсць, што страчваць.

Момант праўды, пра які казала апазіцыя і многія аналітыкі, надыходзіць менавіта цяпер. Бабарыку могуць арыштаваць і зняць з выбараў найбліжэйшым часам. Ідзе вайна нерваў. Кандыдат асцерагаецца, што калі ён проста цяпер закліча людзей выйсці на вуліцы, то ўлады яго могуць арыштаваць за гэты заклік. Але калі ён не звернецца па дапамогу да людзей, то тады ён трапляе ў турму за «адмыванне грошай і нявыплату падаткаў» і да выбараў дапушчаны не будзе.

Віктару Дзмітрыевічу неабходна прывесці свой выбарчы штаб і ўсю ініцыятыўную групу ў стан баявой гатоўнасці. Неабходна падрыхтаваць і агучыць свой зварот да беларусаў, што ў выпадку ягонага арышту ён заклікае беларусаў выйсці на вуліцы гарадоў, каб абараніць свой выбар, абараніць сваіх кандыдатаў, пачаць ўсеагульны страйк і кампанію грамадзянскага непадпарадкавання. Яшчэ раз хачу сказаць: не заклікаць цяпер, а папярэдзіць улады, што такі заклік будзе ў выпадку ягонага арышту або зняцця з выбарчай кампаніі.

У Віктара Бабарыка ёсць апошні шанец перамагчы, але для гэтага трэба праявіць мужчынскія і лідарскія якасці. Калі ён прадэманструе смеласць, то народ яго падтрымае.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках