20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане бізнэсу абмежавалі зняцце гатоўкі з рахункаў

6
У Казахстане бізнэсу абмежавалі зняцце гатоўкі з рахункаў

Тэрмін дзеяння абмежавання будзе доўжыцца да канца года.

Ліміты на зняцце гатоўкі з банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб цягам месяца з панядзелка ўвайшлі ў дзеянне ў Казахстане. Гэтая пастанова Нацыянальнага банка накіраваная на зніжэнне памеру ценявой эканомікі і барацьбу з адмываннем грошай, піша finanz.ru.

Як паведаміла 21 красавіка прэс-служба фінансавага рэгулятара, Нацбанк устанавіў наступныя гранічныя сумы для зняцця гатоўкі з банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб: для малога бізнэсу - 20 млн тэнге (48,5 тысяч даляраў) за каляндарны месяц; для сярэдняга бізнэсу - 120 млн тэнге (291,5 тысяч даляраў) за каляндарны месяц; для буйнога бізнэсу - 150 млн тэнге (364 тысяч даляраў) за каляндарны месяц. Зацверджанае правіла ўваходзіць у дзеянне з 1 чэрвеня гэтага года.

Перавышэнне ўстаноўленых лімітаў дапускаецца пры падачы юрыдычнымі асобамі адпаведнага абгрунтавання ў банкі другога ўзроўню, якія ў сваю чаргу ўзгадняюць заяўку на павелічэнне сумы з камітэтам дзяржаўных даходаў міністэрства фінансаў цягам трох рабочых дзён.

Пры гэтым у Нацыянальным банку адзначылі, што правіла не распаўсюджваецца на: фізічных асоб; індывідуальных прадпрымальнікаў; суб'ектаў мікрапрадпрымальніцтва; юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць закупкі сельскагаспадарчай харчовай прадукцыі, прадукцыі рыбалоўства; юрыдычных асоб, якія займаюцца раздробным гандлем прадуктамі харчавання, напоямі, фармацэўтычнымі, медыцынскімі і артапедычнымі таварамі.

Намесніца старшыні Нацбанка Дзіна Галіева падкрэсліла, што новаўвядзенне накіраванае на зніжэнне памераў ценявой эканомікі, падвышэнне празрыстасці аперацый, якія праводзяцца суб'ектамі бізнэсу, а таксама на барацьбу з адмываннем грошай, атрыманых незаконным шляхам, і зніжэнне ўзроўню карупцыі.

У той жа дзень - 21 красавіка - прэс-служба прэзідэнта краіны Касыма-Жамарта Такаева апублікавала ўказ кіраўніка дзяржавы «Аб некаторых мерах стабілізацыі эканомікі», якім вызначаюцца новыя абмежаванні.

У гэтай сувязі Агенцтву рэгулявання і развіцця фінансавага рынку было даручана ажыццяўляць кантроль за выкананнем фінансавымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб, парадку зняцця юрыдычнымі асобамі наяўных грошай з банкаўскіх рахункаў.

У адпаведнасці з указам прэзідэнта, тэрмін дзеяння абмежавання будзе доўжыцца да канца года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках