24 красавiка 2024, Серада, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СOVID-19 у рэгіёнах Беларусі: у маладзечанскі морг памерлых ад інфекцыі прывозяць штодня

15
СOVID-19 у рэгіёнах Беларусі: у маладзечанскі морг памерлых ад інфекцыі прывозяць штодня
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Новая інфармацыя аб эпідэміі ў Беларусі.

Telegram-канал "Баста!" публікуе новую інфармацыю пра смерці ад СOVID-19 у беларускіх рэгіёнах:

"Памерла жанчына. Была пад ШВЛ. Працавала ў грамадскім харчаванні Столінскага райпо. У канторы, дзе яна працавала, многія захварэлі. У некаторых пацверджаны Covid-19. У некаторых запаленне. Астатнія працуюць? Як і раней. Ніякіх аналізаў і тэстаў у тых, хто працуе не бралі", - піша жыхар Століна Берасцейскай вобласці.

"Маладзечна. Быў у моргу, забіраў бацьку, ляжалі два чорныя мяшкі. Патолагаанатам сказала, што ў сярэднім 1-2 мяшкі за дзень правозяць - гэта памерлыя ад каранавіруса", - пішуць з Маладзечна Менскай вобласці.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках