25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабарыка можа стаць прымальнай фігурай і для Расеі, і для Захаду

111
Бабарыка можа стаць прымальнай фігурай і для Расеі, і для Захаду
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BELGAZPROMBANK.BY

Банкіра можа падтрымаць і беларуская наменклатура.

Аб гэтым каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка заявіў у інтэрв'ю YouTube-канала Форуму свабоднай Расеі, адказваючы на пытанне, што больш выгадна для Масквы: сёмы тэрмін нязгодлівага Лукашэнкі ці ўсё ж такі новы прэзідэнт, з якім, магчыма, будзе лягчэй дамовіцца:

- Думаю, што розныя вежы Крамля будуць падтрымліваць розных кандыдатаў. Мне цяжка ўявіць, што Масква не будзе падтрымліваць чалавека, які 20 гадоў кіраваў філіялам яго асноўнага профільнага прадпрыемства і профільнага банка. Я кажу пра Віктара Бабарыку. Гэта можа быць фігура, вакол якой можа быць дамоўленасць тых жа Расеі і ЗША ці нават усяго Захаду для пераходнага перыяду. Лукашэнка ўжо шмат разоў падманваў Пуціна. Усім бачная ягоная абсалютная неадэкватнасць. Фактычна, ён ажыўляецца толькі тады, калі гаворка заходзіць пра хакей, біятлон і г.д. Наконт галоўных пытанняў, якія цікавяць беларусаў, ён вярзе лухту. У Расеі гэта таксама разумеюць.

Разумее гэта і беларуская наменклатура, бо існуе вельмі моцнае расслаенне ў Беларусі. Людзі ненавідзяць чыноўнікаў, і для беларусаў сімвалам гэтага калгаснага разгулу з'яўляюцца Дразды. Магчыма, для беларускай наменклатуры такі чалавек, як Бабарыка, багаты, з домам, які нават па Драздоўскіх мерках з'яўляецца не маленькім, можа стаць прымальнай фігурай.

Мы, беларускія патрыёты, гэта ўсё бачым, але думаем, што першы крок - гэта зламаць лукашысцкую сістэму. Другі крок - гэта будуць свабодныя выбары. Я думаю, у гэтай сітуацыі крызісу, пандэміі, браку рэсурсаў Расея можа пайсці на такі варыянт. Але напраўду, далей нацыянальныя дэмакратычныя сілы будуць весці сваю працу, размаўляць з народам і народ будзе выказвацца. А Масква, напэўна, будзе спрабаваць праводзіць сваю палітыку.

Адначасова не разглядаў бы Бабарыку як чыюсьці марыянетку. Мы ведаем, што на пераломных этапах гісторыі часта з'яўляюцца і новыя лідары, і людзі ўжо дасведчаныя, якія здзяйсняюць такія дзеянні, якія здзіўляюць вельмі многіх.

Самае галоўнае, што хацеў бы сказаць: ва ўсіх камандах і ў Ціханоўскага, і ў Бабарыкі, і ў іншых я бачу гарачыя вочы і адначасова халодную рашучасць. Людзі прымаюць пастановы, сыходзяць у адпачынак, укладваюць свае рэсурсы, час, кампетэнцыі. Мы бачым краіну ў руху.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках