20 красавiка 2024, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чалавек паўдня праводзіць у чарзе на флюараграфію і сыходзіць да дому без нічога!»

6
«Чалавек паўдня праводзіць у чарзе на флюараграфію і сыходзіць да дому без нічога!»

Як у Менску «лечаць» заражаных СOVID-19.

Мянчанка распавяла Telegram-каналу "Баста!", як ейная сваячка заразілася каранавірусам і як праходзіла ейнае "лячэнне".

"Родная сястра маёй свякрухі пачала вельмі дрэнна пачувацца прыкладна з сярэдзіны красавіка, - кажа яна. - У яе цукровы дыябет ужо вельмі шмат гадоў. Тут дадаецца высокі ціск, чалавек пакутуе. У лякарню яе адмаўляліся класці, спасылаючыся на пандэмію.

Шукаем сяброў, знаёмых, удалося пакласці ў кардыялагічны цэнтр. Яе там пратрымалі тыдзень, правялі абследаванне, сказалі з кардыялогіяй усё ў парадку, падкарэктавалі прэпараты, якія яна прымала ад ціску, адправілі дадому. Дома зноў становіцца дрэнна. Высокі, нічым не збіваецца ціск. Адмучыўшыся яшчэ тыдзень, яе забірае хуткая дапамога ў эндакрыналагічны гарадскі шпіталь №1 у Менску. Там трымаюць тыдзень па той жа схеме: абследаванне, усё нармальна, адпраўляюць дадому. Звярніце ўвагу, ні ў адной з лякарняў тэст на каранавірус не рабілі.

Улічваючы вельмі цяжкі стан сястры, свякроў забірае яе да сябе на лецішча, бо яна ўжо мела патрэбу ў бесперапынным доглядзе. На лецішчы здараецца глікемічная кома і праз некалькі дзён у жанчыны цалкам адбываецца страта адэкватнасці. Яна з’язджае з глузду. Улічваючы прагрэсавальны характар вар'яцтва 25 траўня жанчыну шпіталізавалі ў лякарню для вар'ятаў ў Навінках. За гэтыя дні ёй становіцца яшчэ горш. Цяпер яна ў рэанімацыі. Паралельна захворвае прастудай з усімі прыкметамі слабасці, болю ў цягліцах і суставах, мая свякроў, ейная суседка з лецішча, а таксама сястра гэтай суседкі...

Мая свякроў паведамляе пра гэта ў Навінкі і робіць здагадку пра тое, што магчыма, у яе каранавірус. Там ёй надумалі зрабіць тэст. Тэст дадатны! Узнікае пытанне, як даўно ў яе вірус??? Я мяркую, што з сярэдзіны красавіка, калі ўсё і пачалося. І калі б першапачаткова быў пастаўлены правільны дыягназ, магчыма, усяго гэтага не здарылася б.

Тым часам, мая свякроў, разумеючы, што яна кантакт першага ўзроўню, выклікае лекара на дом і паведамляе гэтую гісторыю. Лекарка кажа, прыходзьце заўтра ў паліклініку! Прыходзіць свякроў ў паліклініку, там праводзіць паўдня ў чарзе на флюараграфію і сыходзіць да дому без нічога! Ні аналізу на каранавірус, ні лячэння. Наадрэз адмаўляюць рабіць тэст на каранавірус без наяўнасці яго відавочных сімптомаў!

Я нават не ведаю, як гэта каментаваць. Абыякавасць? Генацыд? Эканамічная немэтазгоднасць? Я ў разгубленасці. Для чаго тады такая дзяржава? Для залагоджвання ўлады і славалюбства аднаго чалавека? Толькі для верхавода?"

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках