29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Трамп адстае ад Байдэна на 10% у перадвыбарным рэйтынгу

8
Апытанне: Трамп адстае ад Байдэна на 10% у перадвыбарным рэйтынгу
Фота: Carlos Barria/Mark Makela/Reuters

Дзейны прэзідэнт ЗША саступае кандыдату ад дэмакратаў.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША, магчымы кандыдат ад дэмакратаў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 Джо Байдэн на 10 адсоткаў апярэджвае кандыдата ад рэспубліканцаў, дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ABC супольна з Washington Post, паведамляе "Голас Амерыкі".

Са звестак апытання, 53% зарэгістраваных выбарцаў аддаюць перавагу Байдэну, у параўнанні з 43%, якія адданыя Трампу. Апошняе апытанне паказвае на станоўчую дынаміку для Байдэна. У сакавіку Байдэн меў 49% падтрымкі, Трамп - 47%.

Разам з тым, паводле апытання, прыхільнікі Трампа выказваюць высокі ўзровень энтузіязму што да свайго кандыдата.

87% прыхільных Трампу сказалі, што адназначна прагаласуюць за яго ў лістападзе. У параўнанні з 68% прыхільнікаў Байдэна, якія сказалі, што несумненна аддадуць свой голас за былога віцэ-прэзідэнта.

69% гатовых прагаласаваць за Трамп сказалі, што "маюць вялікую цікавасць" да свайго кандыдата. Сярод прыхільнікаў Байдэна такіх было толькі 34%.

53% апытаных сказалі, што яны не задаволеныя тым, як прэзідэнт Трамп змагаецца з пандэміяй каранавіруса, гэта на два адсоткі больш, чым у сакавіку.

Апытанне было праведзена 25-28 траўня, апыталі 1001 зарэгістраванага выбарца. Статыстычная хібнасць складае 3,5%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках