18 красавiка 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі экспэрт: Захад мае аб'яднаць сілы для барацьбы з Расеяй і Кітаем

1
Літоўскі экспэрт: Захад мае аб'яднаць сілы для барацьбы з Расеяй і Кітаем
МАРУС ЛАЎРЫНАВІЧУС

Кітайскі бізнэс у Еўропе - гэта геапалітычны праект.

Нацыянальны цэнтр кібэрнетычнай бяспекі Літвы высветліў, што ў бяспецы камер відэаназірання некалькіх кітайскіх вытворцаў маюцца праломы, скарыстаўшыся якімі хакеры могуць перахапіць кіраванне камерамі і пачаць назіранне. Пра пагрозу кітайскай прадукцыі сайт сharter97.org расказаў літоўскі экспэрт у бяспецы Марус Лаўрынавічус.

- Што Вы можаце сказаць пра чыннасць Кітая ў Літве?

- У гэты момант мы маем справу з некалькімі аспектамі. Па-першае, у сувязі з пандэміяй каранавірусу Кітай актыўна дае так званую гуманітарную дапамогу - як у маштабах свету, так і ў маштабе Літвы. Па-другое, кітайскія тавары і тэхналогіі - гэта праблема для Літвы, якая паспела ўжо заявіць пра сябе. Доўгі час на гэта ніхто не звяртаў увагі, цяпер сітуацыя пакрысе змяняецца, але шмат хто (у тым ліку - і дзяржаўныя ўстановы) няўважліва ставяцца да таго, абсталяванне якіх вытворцаў і з якіх краін выкарыстоўваецца.

- Актыўнае выкарыстанне абсталявання з Кітая вынікае з таго, што яно ў параўнанні з канкурэнтамі параўнальна недарагое?

- Усё-ткі я схіляюся да думкі, што ў Літве мала хто ўяўляе сабе тое, што ад Кітая ідзе пагроза. Так, ёсць тыя, хто разумее, але пакуль што, паўтаруся: такіх няшмат. Шмат каму здаецца, што Кітай ад Літвы далёка, доўгі час існавала меркаванне, што Кітай не нясе пагрозы, што Кітай - гэта эканамічны партнёр. Што мы бачым у выпадку камер відэаназірання - інфармацыя высылаецца не толькі на сэрвэры ў Кітаі, у тым ліку і ў Расею. Усё гэта можа несці пагрозу для бяспекі кожнай краіны, а цяпер высвятляецца, што Кітай супрацоўнічае з Расеяй.

- Што Вы маеце на ўвазе, калі сцвярджаеце, што Кітай супрацоўнічае з Расеяй?

- Тое, што Масква і Пекін аб'ядналіся ў асобны альянс супраць Захаду - гэта даўно ні для каго не сакрэт. Гэтыя краіны супрацоўнічаюць і каардынуюць свае дзеянні супраць Захаду як мінімум з 2014 года. Заходнія краіны і для Кітая, і для Расеі - агульны вораг, з якім, як яны мяркуюць, можна змагацца больш эфектыўна, калі аб'яднаць сілы. Менавіта гэтым і тлумачыцца іх альянс, які не з'яўляецца нейкім стратэгічным звязам.

- Дапусцiм, што пагроза з боку Кітая будзе і далей ігнаравацца. Чым гэта можа скончыцца?

- Не так даўно ў Літву прыйшоў расейскі агрэгатар паездак на таксі, кампанія «Яндэкс». Кіраўніцтва кампаніі сцвярджала, што сэрвэра, на якія перадаецца інфармацыя пра тое, хто карыстаецца паслугамі таксі, знаходзяцца ў Еўропе. Тым не менш, пасля праверкі высветлілася, што ўся інфармацыя наўпрост адпраўляецца на сэрвэры ў Расеі, і з пункту гледжання бяспекі гэта стварае магчымасць выцеку звестак у рукі ўсякіх праваахоўных структур Расейскай Федэрацыі. Перш за ўсё - у рукі ФСБ. Пагроза таго, што нашы звесткі патрапяць не ў тыя рукі, аднолькавая і ў выпадку з РФ, і ў выпадку з Кітаем.

- Кітай актыўна развівае бізнэс-дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Ці значыць гэта, што ў Пекіна з'явіўся свой плацдарм ля меж Еўропы?

- На маю думку, гэта чарговы прыклад, асабліва для тых, хто не разумее маштаб кітайскай пагрозы, што Кітай зусім не далёка за тысячы кіламетраў. Кітай ужо пры нашай боаме. Чыннасць Пекіна, хай нават і здавалася б, што яна спрэс справовая, гэта нішто іншае, як геапалітычны праект уплыву. Усе кітайскія бізнэс-праекты ў Еўропе прызначаюцца для таго, каб распаўсюдзіць і ўмацаваць уплыў Пекіна. Падрахоўваючы вынікі: гэтак жа сама, як рост уплыву Расеі ў Беларусі нясе пагрозу, так і ўмацаванне ўплыву Кітая на тэрыторыі беларускай дзяржавы з'яўляецца прыкметай досыць сур'ёзнай пагрозы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках