25 красавiка 2024, Чацвер, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік МУС: Сістэму трэба мяняць у корані і прыбіраць Лукашэнку

40
Супрацоўнік МУС: Сістэму трэба мяняць у корані і прыбіраць Лукашэнку

Пара нешта рабіць.

Пра гэта Telegram-каналу "Баста!" напісаў супрацоўнік МУС, які працуе ў адным з раённых цэнтраў Менскай вобласці:

- Ведаеце, які адзін з найважнейшых паказчыкаў эфектыўнасці і зладжанасці дзейнасці праваахоўных органаў у кожнай краіне? У колькасці "бандаў" як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці, ва ўзроўні іх актыўнасці.

Ні ў Амэрыцы, ні ў Еўропе ўжо няма такой колькасці дробных моладзевых груповак, якія шныраць па найбліжэйшых вёсках і загарадных дамах з мэтай выкрасці што-небудзь у агароднікаў або абрабаваць пенсіянераў, у іх гэта проста немагчыма.

У нас, па-першае, узровень жыцця настолькі нізкі, што моладзь ахвочая красці рыдлёўкі з граблямі дзеля іх продажу або катавць лядашчую бабулю дзеля ейнай схованкі з 50 $. Па-другое, сама сістэма МУС у нас больш карная, яна не прадугледжвае ні ў якім разе прафілактыку злачынстваў. Нашай дзяржаве, а дакладней – сістэме, створанай Лукашэнкам, не трэба, каб маладыя людзі мелі нармальную занятасць, развіваліся, імкнуліся да высокага і рабілі ўклад у грамадства. Затое трэба, каб гэтая самая моладзь рабіла такія памылкі, за якія яе можна было б браць на павадок.

Даўно прамінуў той час, калі ўзровень злачыннасці падаў. Стабільнасць і невялікая колькасць злачынстваў, пра якія кажуць у СМІ - не больш, чым міф. Палова краіны крадзе або думае пра тое, як выкрасці. Яны не вінаватыя - вінаватая сістэма, у якой яны вымушана выжываюць як могуць.

Пара нешта рабіць. Не ведаю, як, не ведаю, чым гэта скончыцца. Але дакладна ведаю, што будзе, калі ўсё застанецца як ёсць. Я праслужыў у міліцыі 19 гадоў, служу дагэтуль, і магу са стоадсоткавай упэўненасцю сказаць, што шмат каму з нашых супрацоўнікаў трэба тое ж самае. Сістэму трэба мяняць у корані, і пачынаць трэба з галавы - прыбіраць Лукашэнку.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках