28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

81-гадовая жыхарка Гародні: Нарэшце ўдыхнула глыток свабоды

4
81-гадовая жыхарка Гародні: Нарэшце ўдыхнула глыток свабоды

Да слёз.

29 траўня падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Гародні да блогера, стваральніка YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага падышла бабуля. Яна сказала, што ёй 81 год, з іх 38 гадоў яна прапрацавала дацэнтам ва ўсіх ВНУ Гарадзеншчыны і звярнулася да Ціханоўскага і ўсіх беларусаў:

- Дзякуй вам моладзь, дзякуй вашай камандзе. Не бойцеся! Калі я памру, то ведаю, што нарэшце ўдыхнула глыток свабоды! Хай усё ў вас атрымаецца! Чаго баяцца?

29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдата пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Гародні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца ва ўсёй краіне ў ягоную падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках