18 красавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 бушуе ў навучальных установах і дзіцячых садках Менску

2
COVID-19 бушуе ў навучальных установах і дзіцячых садках Менску

Але карантын так і не ўвялі.

Пра новыя выпадкі каранавіруса ў навучальных установах і дзіцячых садках Менску піша Telegram-канал «Баста!». Чытачы канала паведамляюць пра ўспышкі заражэння ў школах №173 і №4.

«Каранавірус пацверджаны ў дзіцяці ў дзіцячым садзе №149 горада Менска. Адміністрацыя сітуацыю не каментуе», - піша чытач.

«Каранавірус ужо ёсць і ў дзіцячым садзе №325. Захварэла некалькі дзетак, выхавальніца і памочніца», - паведамляе падпісант.

«Менск, вуліца Герасіменкі, 48, школа №173 - два пацверджаныя выпадкі каранавіруса ў вучняў 5-га класа. Увесь клас адправілі на карантын», - піша чытач.

«Школа №4, Менск. Другая настаўніца ўжо захварэла, таксама маладая. Аналіз на «Кавід» станоўчы ў яе, і яе бацькі, а ў мужа і дзіцяці - адмоўны», - паведамляе падпісант.

«Менскі дзяржаўны каледж хлебапячэння. Ёсць заражаныя дзеці на 2-м курсе. Пра гэта загадана маўчаць, каб не падымаць паніку. Карантын абяцаюць увесці ў панядзелак», - піша чытач.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках