7 лiпеня 2020, aўторак, 2:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «Саша 3 адсоткі» арганізоўваў правакацыю супраць папулярнага блогера

82
Як «Саша 3 адсоткі» арганізоўваў правакацыю супраць папулярнага блогера
Фото: «Радыё Свабода»

За чатыры гадзіны да правакацыі ён агучыў яе сцэнар.

Лукашэнка, выступаючы на Менскім трактарным заводзе за 4 гадзіны да падзей у Горадні, агучыў план правакацыю супраць Сяргея Ціханоўскага, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы ў зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сваёй жонкі Святланы Ціханоўскай.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода».

Шклоўскі кіраўнік учора заявіў наступнае, намякаючы на Сяргея Ціханоўскага:

«Мужыкі там кіпіш паднялі, дзесьці хтосьці ходзіць, крычыць. Нядаўна мне прэс-сакратар далажыла: міліцыянта абразіў, калі яму зрабіў заўвагу. Яны прыязджаюць мацакі такія, на джыпах усе - па 10-12 машын. У чужы горад прыехалі, выстраіліся і пайшлі па плошчах, вуліцах...

На гэтага пацанёнка (супрацоўніка міліцыі) наваліліся. Ён, напэўна, толькі ў гэтым годзе прыйшоў на працу, чыёсьці ж дзіця. Што ты на яго накатваеш. І потым, рызыкоўныя людзі, я б на іх месцы з міліцыяй паакуратней быў бы. Гэта ж карпаратыўны народ. Знойдзе магчымасць, так адкажа. Мне ўжо нялёгка прыходзіцца, стрымліваючы іх. Нарываюцца. Правакацыя - гэта найлепшая рэклама. Яны гэта так разумеюць».

Як вядома, канфліктных выпадкаў з міліцыяй да правакацыі ў Горадні на пікетах збору подпісаў не было.

Праз чатыры гадзіны пасля заявы Лукашэнкі, а 20.00, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы АМАПам падчас перадвыбарчага пікету ў Горадні.

Абставіны затрымання паўтаралі сцэнар, агучаны Лукашэнкам.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Многія аналітыкі даўно адзначаюць неадэкватныя паводзіны беларускага дыктатара.

Відавочна што Лукашэнка пераблытаў сцэнар будучай «аперацыі», якую яму агучыла прэс-сакратарка, з падзеямі, якія ўжо прайшлі. Але правакацыю адмяняць ужо ніхто не наважыўся.

Беларускі блогер Сяргей Ціханоўскі настолькі папулярны ў Беларусі, што ўлады пабаяліся нават зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты, пакуль ён знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам.

Аднак зарэгістравалі ініцыятыўную групу яго жонкі Святланы Ціханоўскай. У многіх гарадах Беларусі, каб паставіць подпісы ў падтрымку Ціханоўскай, выходзілі тысячы людзей.

Па многіх інтэрнэт-апытаннях рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі складае 1-3%, а за Святлану Ціханоўскую гатовыя прагаласаваць ад 30-50% апытаных.

Расклад пікетаў у зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую на 31 траўня ў Менску

Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай), 00:00

Расклад пікетаў на 31 траўня ў абласных цэнтрах

Берасця - плошча Леніна, 00:00

Віцебск - бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А), 00:00

Гомель - універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60), 00:00

Горадня - Савецкая плошча, 00:00

Магілёў - вул. Ленінская, 29, 00:00

Не забудзьце маскі, пашпарт і тапкі!

Свабоду Сяргею Ціханоўскаму і іншым затрыманым! Стоп прусак!

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.