29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 лютуе ў Баранавіцкім анкалагічным дыспансеры: Хворых «выпісваюць у морг»

2
COVID-19 лютуе ў Баранавіцкім анкалагічным дыспансеры: Хворых «выпісваюць у морг»

Захварэлі многія супрацоўнікі дыспансера, ёсць памерлыя.

З Баранавіцкага гарадскога анкалагічнага дыспансера выпісваюць пацыентаў з «двухбаковай пнеўманіяй». Захварэлі многія супрацоўнікі, ёсць памерлыя, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Баранавіцкі анкадыспансер на Слонімскім шашы, – піша адзін з супрацоўнікаў установы аховы здароўя. – Усіх хворых, якія праходзілі лячэнне ў дыспансеры, выпісалі ўчора. У большасці – двухбаковыя пнеўманіі. Што чакае чалавека дома аднаго з двухбаковай пнеўманіяй?

Захварэлі некаторыя супрацоўнікі дыспансера. Учора жанчыну 77 гадоў "выпісалі ў морг", як у нас кажуць. Яшчэ адна пажылая пацыентка пераведзеная на ШВЛ.

Трэба ствараць людзям групы ўзаемадапамогі і ўзаемападтрымкі ў лячэнні Covid-19, збіраць каштоўную інфармацыя ў лячэнні, пошуку неабходных лекаў, рэкамендацый. Медыкі і іх час цяпер у дэфіцыце».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках