29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Давайце ўжо, нарэшце, разбурым гэты мур!»

5
«Давайце ўжо, нарэшце, разбурым гэты мур!»
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Жыхар Менска заклікаў да салідарнасці з народным блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

«Давайце ўжо, нарэшце, разбурым гэты мур!» Жыхар Менска заклікаў да салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Сяргей Ціханоўскі быў арыштаваны толькі таму, што праз ягоную вядомасць і папулярнасць дзед ашалеў, – піша ён. – У Беларусі з'явіўся круты лідар, за якім ідуць людзі. Ён адной пстрычкай перамог бы дзеда на сумленных выбарах, таму дзед у паніцы. Сяргей выйшаў з народа і блізкі да народа, ведае, чым жыве народ, ён неабыякавы да людскіх праблемаў.

Цяпер слова – за намі. Мы павінны адстаяць Сяргея – не толькі ў падзяку за тое, што ён рабіў, але і таму, што калі мы ўсе пакажам слабіну і абыякавасць, Лукашэнка са сваёй зграяй прыкормленых сабак адчуе гэта. Тады бясчынства ў краіне, тады пад ягонымі жорнамі апынецца рана ці позна кожны.

Цяпер патрэбная салідарнасць і смеласць ад кожнага. Спакойна, сумленна і адважна абараніць Сяргея, дамагчыся ягонага вызвалення, а потым – прагнаць прусака. Давайце ўжо, нарэшце, разбурым гэты мур!»

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Гародні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага – прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў ягоную падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках