28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка COVID-19 у Менскай вобласці: На БелАЗе ў Жодзіне памерла шмат людзей

Успышка COVID-19 у Менскай вобласці: На БелАЗе ў Жодзіне памерла шмат людзей
ФОТА: «Наша Ніва»

Жыхары рэгіёну паведамілі шакавальныя звесткі пра новыя асяродкі інфекцыі.

Чытачы пішуць пра новыя асяродкі Covid-19 у Менскай вобласці. Заражэнне распаўсюджваецца ў Жодзіне, Слуцку, Стоўбцах, Нясвіжы, Крупках, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У Жодзіне на БелАЗе многія хварэюць. І на заводзе памерла шмат людзей», – піша чытач.

«Дачка вучыцца ў Слуцку ў медкаледжы. Там дзеецца нейкі кашмар. Частка дзяцей хварэе, а астатнім, кантактным – мазкі ніхто не бярэ.

Заяву на індывідуальнае навучанне напісаць не даюць, палохаюць адлічэннем. Тых, хто паспрабаваў паспрачацца з адміністрацыяй, прэсуюць і запалохваюць. Гэта жах. Тэлефанавалі бацькі ў каледж і ў санстанцыю, усім пляваць», – паведамляе падпісант.

«Слуцк. Працую на хуткай дапамозе. За змену 20–30 з пацверджаным "кавідам", развозяць па розных гарадах. Хлопцаў з кадэцкай вучэльні звозім у Капыль», – піша чытач.

«Ляжу ў лякарні ў Стоўбцах, кожныя 5 хвілінаў прывозяць, палаты ўсе забітыя і людзі ў калідорах нават ляжаць», – паведамляе жыхар горада.

«Нясвіж. У нас уся лякарня заваленая хворымі з пнеўманіяй, ва ўсіх аддзяленнях ужо ляжаць», – піша чытач.

«Крупкі, школа №1. Ёсць пацверджаны дыягназ каранавірусу. Настаўніца кантактная знаходзіцца дома, узялі тэст. Муж настаўніцы, супрацоўнік трансгазу дома з учорашняга дня, самаізаляцыя», – паведамляе падпісант.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках