Чалец-карэспандэнт Акадэміі навук: У Беларусі развіваецца трэцяя хваля каранавірусу
6- 30.05.2020, 11:22
- 35,574
Каб гэта схаваць, Міністэрства аховы здароўя ідзе на матэматычныя хітрыкі ў стылі Ярмошынай.
Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павал Грынчук разам з калегам, таксама доктарам фізіка-матэматычных навук Сяргеем Фісенкам «у якасці прыватнай ініцыятывы» прааналізавалі звесткі ў захворванні на каранавірус за перыяд з 6 сакавіка да 19 траўня 2020 года, паведамляе tut.by.
Адна з высноваў экспертаў: у нашай краіне адзначаюцца тры хвалі «кавіду».
– Першая, самая інтэнсіўная хваля развіваецца ў Менску (і, магчыма, у Віцебску), другая ў іншых буйных гарадах, – тлумачыць Грынчук. – Яна пачалася прыкметна пазней за першую. Развіццё сітуацыі апошняга тыдня сведчыць на карысць таго, што з пэўнай верагоднасцю развіваецца яшчэ і трэцяя хваля: у малых гарадах і сельскай мясцовасці.
Сітуацыя з захворваннем застаецца непразрыстай: Міністэрства аховы здароўя не паведамляе звесткі з рэгіёнаў. Таксама складваецца ўражанне, што Міністэрства аховы здароўя імкнецца не дапусціць пераадолення псіхалагічнай планкі «+1000 за дзень» любымі сродкамі. Уключаючы матэматычныя хітрыкі ў стылі Лідзіі Ярмошынай.