На сайце «Хартыя-97» адбыўся тэхнічны збой
53- 26.05.2020, 11:49
- 48,450
Цяпер сайт працуе ў штатным рэжыме.
Уночы 26 траўня адбылася крытычная памылка абсталявання на адным з сервераў сайта Charter97.org, з прычыны чаго стала часткова недаступная база звестак.
Нашай тэхнічнай службе атрымалася аператыўна адрэагаваць і аднавіць працаздольнасць сайта з мінімальнымі стратамі, але, на жаль, не ўсе артыкулы і каментары ўдалося выратаваць.
Цяпер сайт працуе ў штатным рэжыме, а тэхнічная служба працягвае працу для аднаўлення матэрыялаў.
Выбачаемся за часовыя нязручнасці.
Нагадваем, што чытаць сайт Charter97.org можна з дапамогай праграмы 1.1.1.1
Інструкцыя як чытаць поўную версію сайта «Хартыя-97» на андройд смартфонах.