24 красавiка 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску лекары зладзілі бунт супраць здымачнай групы БТ

49
У Бабруйску лекары зладзілі бунт супраць здымачнай групы БТ

Медыкі не дазволілі прапагандыстам зняць хлуслівы сюжэт.

У Бабруйску страйкуюць лекары супраць здымачнай групы БТ, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

«Станцыя хуткай дапамогі. Пасля звароту ў адміністрацыю Лукашэнкі, пачаліся разборкі, са спробай сітуацыю замяць, забыцца і ператварыць у стабільнасць і радасць ад таго, што адбываецца. Для пачатку на падстанцыях мясцовае начальства ціснула, каб людзі адмовіліся ад сваіх подпісаў пад зваротам. Як быццам нічога і не было, а ўсё гэта «паклёп» і «вы ўсё хлусіце», - гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

«Потым цыркавая праграма ўзмацнілася пры дапамозе тэлеканала БТ. Для «інтэрв'ю» адабралі двух медыцынскіх работнікаў, якія рэальна атрымалі грошы, ім пашанцавала яны ўваходзяць у прывілеяваны клас набліжаных.

Але работнікі хуткай дапамогі не далі зняць матэрыял БТ, а здымаць усю праўду тэлеканал адмаўляецца. І вось работнікі трымаюць кругавую абарону ў той час, як за парканам хаваюцца Крупеніч (галоўны лекар БЦБ), Амялюсік (намеснік старшыні гарвыканакаму) і гарадскі прафсаюзны лідар.

У гэты час адміністрацыя хуткай дапамогі спрабуе ўсіх актывістаў адправіць на выклікі».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках