24 красавiка 2024, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зменяцца кошты бензіну

12
У Беларусі зменяцца кошты бензіну

Зноў на адну капейку.

З 3 траўня ў Беларусі раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну знізяцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 3 траўня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 69 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 79 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 1 капейку, ДТ - 1 рубель 79 капеек.

Гэта трынаццатае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 26 красавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2019 годзе кошты паліва мяняліся 28 разоў, годам раней - 27.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках