25 красавiка 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус абрынуў аўтамабільныя рынкі ў Еўропе

1
Каранавірус абрынуў аўтамабільныя рынкі ў Еўропе

Больш за ўсё пацярпеў рынак Італіі.

У красавіку ў параўнанні з тым жа месяцам 2019 года продаж новых легкавых аўтамабіляў у ЕЗ знізіўся на 76,3%. Пра гэта паведаміла Асацыяцыя еўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў (ACEA), піша «Нямецкая хваля».

Паводле звестак ACEA, гэта - самы моцны месячны спад за ўвесь час вядзення такой статыстыкі. За чатыры першыя месяцы 2020 года паказчык продажу знізіўся на 38,5%. У статыстыку ўключаныя краіны ЕЗ, а таксама Ісландыя, Нарвегія, Швайцарыя і Вялікая Брытанія.

Пры гэтым найбольш моцна ўпалі продажы новых аўтамабіляў у еўрапейскіх краінах, якія асабліва пацярпелі ад пандэміі і якія ўжылі найбольш строгія захады ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса - у Італіі (97,6%), Гішпаніі (96,5%), Бельгіі (90,1%), Францыі (88,8%), Ірландыі (96,1%), а таксама Вялікай Брытаніі (97,3%). У Нямеччыне продажы аўтамабіляў у красавіку знізіліся на 61,1%.

Прычынай абвалу аўтамабільнага рынку стала практычна поўнае прыпыненне вытворчасці на некалькі тыдняў, а таксама закрыццё дылерскіх цэнтраў праз лакдаўн, адзначае ACEA.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках