29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбол: Праз COVID-19 менскі СКА выключылі з Балтыйскай лігі

3
Гандбол: Праз COVID-19 менскі СКА выключылі з Балтыйскай лігі

Такую пастанову прыняў дырэктарат лігі.

Дырэктарат Балтыйскай лігі абвясціў, што з наступнага сезона ў турніры будуць удзельнічаць толькі каманды трох краін - Эстоніі, Латвіі і Літвы, піша «Прессбол».

«Гэта пастанова прынятая на сезон-2020/21 улічваючы ўсе аспекты правядзення турніру, а таксама сур'ёзнасць сітуацыі ў свеце што да Covid-19.

Мы са шкадаваннем паведамляем Вам пра гэтую пастанову, але мы таксама хочам выказаць самую глыбокую ўдзячнасць камандам СКА-Менск і «Рыіхімякі». Абедзве каманды былі цудоўнымі партнёрамі цягам усіх гадоў і многае далі Балтыйскай лізе - і СКА, і «Рыіхімякі» былі выдатным арыенцірам у плане правядзення матчаў і прафесійнага падыходу ва ўсім», - цытуе пасланне афіцыйны сайт СКА.

Адзначаецца, што пастанова прынятая без якіх-небудзь абмеркаванняў са СКА і «Рыіхімякі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках