19 красавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У клірыка праваслаўнай царквы ў Менску знайшлі каранавірус

11
У клірыка праваслаўнай царквы ў Менску знайшлі каранавірус
Фота Мінскай епархіі

Святары на самаізаляцыі.

Клірык служыў у храме Пакрова Прасьвятой Багародзіцы на праспэкце Пераможцаў, 82. Цяпер ён разам з усёй сям’ёй на лячэньні, піша «Наша ніва».

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў настаяцель храма Віктар Белякоў. «Учора пацвердзіўся каранавірус. Дактары праінфармавалі нас уначы, сёньня бралі мазкі ў сьвятароў. Цяпер мы знаходзімся на самаізаляцыі. Калі вынік на каранавірус будзе адмоўны, то праз чатырнаццаць дзён ад апошняга кантакта з носьбітам зможам выйсьці з самаізаляцыі», – кажа Віктар Белякоў.

Апошні раз заражанага клірыка сьвятары бачылі ў суботу, 4 красавіка. Айцец Віктар Белякоў спадзяецца, што калі тэст на каранавірус будзе адмоўным, то ў храме магчыма будзе яшчэ правесьці велікодную службу.

Сам клірык пакінуў у сваіх сацсетках наступны запіс: «Прашу малітваў за ўсю сям’ю: С., В., Я. і І. Мы ў бальніцах: жонцы з дзецьмі цяжка. У дзіцячай інфэкцыёнцы няма ўмоў для маленькіх дзетак пагодак».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках