24 красавiка 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус знайшлі на прадпрыемстве «Светлагорск-Хімвалакно»

11
Каранавірус знайшлі на прадпрыемстве «Светлагорск-Хімвалакно»

Гэтае прадпрыемства робіць матэрыял для медыцынскіх масак.

Каранавірусам заразіўся 59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Светлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для медыцынскіх масак, паведамляе «Радыё Свабода».

Яго калегі кажуць, што некалькі дзён таму мужчына адчуў недамаганне, і яго паклалі ў шпіталь. Там зрабілі тэст на каранавірус. 8 красавіка стала вядома, што ён даў станоўчы вынік. Хворага адправілі ў Гомель.

Пад нагляд медыкі ўзялі кантакты першага ўзроўню - гэта дзевяць чалавек, якія ўваходзяць у брыгаду хворага. Месца іх працы апрацавалі антысептыкамі. Таксама лекары назіраюць і за кантактамі другога ўзроўню.

У адміністрацыі прадпрыемства вырашаюць, як мінімізаваць рызыку распаўсюджвання віруса, не перашкодзіўшы працы завода. Магчыма, частку людзей адправяць у адпачынак.

На прадпрыемстве кажуць, што спыніць вытворчасць зараз не могуць, бо попыт на іх прадукцыю рэзка павысіўся. На заводзе выпускаюць спанбел і акваспан, з якіх робяць аднаразовыя маскі, бахілы і халаты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках