25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў, што Расея «справілася» з печанегамі і полаўцамі

59
Пуцін заявіў, што Расея «справілася» з печанегамі і полаўцамі

Напраўду Расеі тады яшчэ не існавала.

На селектарнай нарадзе 8 красавіка Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея справіцца з «заразай каранавіруснай», як справілася з печанегамі і полаўцамі. Стэнаграма выступу Пуціна апублікаваная на сайце Крамля.

«Усё праходзіць, і гэта пройдзе. Наша краіна не раз праходзіла праз сур'ёзныя выпрабаванні: і печанегі яе раздзіралі, і полаўцы, - з усім справілася Расея. Пераможам і гэтую заразу каранавірусную», - сказаў ён.

Набегі качавых плямёнаў печанегаў на Кіеўскую Русь спыніліся пасля 1036 года, калі печанежскія войскі былі разбітыя пад Кіевам кіеўскім князем Яраславам, нагадвае gordonua.com.

Палавецкія набегі на Русь працягваліся прыкладна з XI і да XIII стагоддзя, калі пачалося мангольскае нашэсце. Падчас паходу Джэбэ і Субэдэй (ваеначальнікаў Чынгісхана) у 1221-1224 гадах полаўцы ўдзельнічалі ў бітвах на баку галіцка-валынскіх, чарнігаўскіх, кіеўскіх князёў і іншых княстваў Кіеўскай Русі, між іншым у бітве пры Калцы (1223 год), якая скончылася разгромам войскаў Русі і полаўцаў.

Расейская дзяржава, у сваю чаргу стала называцца Рускім царствам з 1547 года, Расеяй - з 1654-га. Вялікае княства Маскоўскае, у XV стагоддзі якое стала цэнтрам адзінай расейскай дзяржавы, актыўна пачало развівацца ў сярэдзіне XIII стагоддзя.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках