20 красавiка 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У настаўніцы менскай школы пацвердзілі каранавірус

10
У настаўніцы менскай школы пацвердзілі каранавірус

Пра гэта стала вядома ад бацькоў вучняў.

Ва ўпраўленні адукацыі «Радыё Свабода» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Гаворка ідзе пра сярэднюю школу №61, што на вуліцы Кірылы Тураўскага, недалёка ад станцыі метро «Усход».

Каранавірус пацвердзілі ў настаўніцы пачатковых класаў. Цяпер яна адчувае сябе добра.

Кантакты першага ўзроўню выяўленыя, цяпер яны на самаізаляцыі. Пра гэта распавяла Людміла Барысенка, начальніца ўпраўлення адукацыі Першамайскага раёна.

«У нас таксама ёсць інфармацыя пра выпадак захворвання ў 61-й школе, - сказала Людміла Барысенка. - У школе праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы, як у любой сітуацыі з эпідэміялагічнай нядобранадзейнасцю».

Начальніца ўпраўлення адукацыі таксама паведаміла, што вучні пачатковых класаў у 61-й школе займаюцца ў асобным блоку.

Цяпер школьнікі на вакацыях. Ці адновяцца заняткі ў 61-й школе з 13 красавіка, наважыць Міністэрства адукацыі. У любым выпадку, бацькі маюць права напісаць заяву, каб іх дзіця не наведвала школу. Людміла Барысенка адзначыла, што прапрацоўваюцца варыянты, каб увесці дыстанцыйнае навучанне з элементамі інфармацыйных тэхналогій.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках