Бізнэсовец: Урад Беларусі ведае толькі адзін спосаб - адабраць у насельніцтва
13- 8.04.2020, 18:31
- 24,133
Аляксандр Малашка - пра тое, чаму ўлады не ратуюць прыватны бізнэс.
Улады многіх краін надаюць дапамогу бізнэсу ва ўмовах крызісу, выкліканага эпідэміяй каранавірусу, піша «Салідарнасць». У Беларусі ж няма ніякай падтрымкі бізнэсу.
- Наш урад ведае толькі адзін спосаб - адабраць у насельніцтва. У каго яшчэ не ўсё адабралі, трэба канфіскаваць, - падзяліўся сваім меркаваннем у праграме «Прымус» бізнэсовец, дырэктар групы кампаній «Проста» Аляксандр Малашка.
Ён перакананы: улады маглі б хаця б не перашкаджаць, калі ў іх няма рэсурсаў дапамагчы ў складанай сітуацыі.
- У нас жа бізнэсу, які спрабуе выбрацца на бераг, вешаюць камень на шыю і гіры на ногі.