18 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выдаткуе яшчэ €22 мільярды на падтрымку бізнэсу

3
Польшча выдаткуе яшчэ €22 мільярды на падтрымку бізнэсу

Гэта другі пакет дапамогі, які абвяшчае польскі ўрад.

Урад Польшчы выдаткуе дадатковыя 100 млрд злотых (22 млрд еўраў) на падтрымку бізнэсу, пацярпелага праз пандэмію каранавірусу. Пра гэта паведамляе Polskie Radio 24.

75 млрд злотых паступіць мікра-, малым і сярэднім прадпрыемствам, якія страцілі больш за 25% сваіх даходаў праз крызіс.

«Астатнія 25 млрд паступяць буйным падаткаплатнікам Польшчы», - заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў сераду.

Ён падкрэсліў, што ўрад накіруе ў сваёй праграме 100 млрд злотых для падтрымкі рабочых месцаў, ліквіднасці кампаній і прадпрымальнікаў.

60% дапамогі складаюць субсідыі, якія не трэба вяртаць.

Маравецкі спадзяецца, што гэтыя захады захаваюць ад 2 да 5 млн працоўных месцаў.

Гэта другі пакет дапамогі, які абвяшчае польскі ўрад у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Паводле стану на сераду ў Польшчы ўжо 5000 з каранавірусам, памерлі 136.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках