19 красавiка 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве прадоўжылі карантын і ўвялі абавязковае нашэнне масак

1
У Літве прадоўжылі карантын і ўвялі абавязковае нашэнне масак
ФОТА: EPA/SCANPIX/LETA

Карантын падоўжаны да 27 красавіка ўключна.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга прадставіў новы парадак - з 10 красавіка зрабіць нашэнне масак у грамадскіх месцах абавязковым, паведамляе Delfi.

- Гэта ўжо будзе не рэкамендацыя, у грамадскіх месцах нос і рот закрываць абавязкова.

У пастанове гаворка ішла і пра велікодныя выходныя. Рух, каб абмежаваць колькасць людзей у святы, на тры дні будзе спынены.

Агулам, будзе абмежаваны рух жыхароў, яны не змогуць уязджаць у гарады і населеныя пункты, дзе ў іх няма нерухомасці. Выключэнне тычыцца толькі паездак на пахаванне, да цяжка хворых або да пацярпелых у выпадку няшчасця і на працу, калі месца працы знаходзіцца ў іншым самакіраванні, або пры наданні неабходнай медыцынскай дапамогі.

У пачатку тыдня прэм'ер Саўлюс Сквярняліс адзначаў, што гэтыя абмежаванні ўводзяцца для скарачэння распаўсюджвання каранавірусу, а парадак павінна будзе забяспечыць паліцыя краіны, а калі спатрэбіцца, то будзе прыцягнутае і войска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках