24 красавiка 2024, Серада, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскі ад «Cвітанка» паднялі беларусам настрой

39
Маскі ад «Cвітанка» паднялі беларусам настрой
ФОТА: РАІСА ЮДЗІН

З масак ад «Світанка» хоць і жартуюць, але ідуць яны нарасхват.

Ахоўныя шматразовыя маскі для твару цяпер - не толькі тавар павышанага попыту, але і прадмет гардэроба, які прыцягвае ўвагу. Не дзіўна, што сацыяльныя сеткі на ўсю моц абмяркоўваюць: у каго якая маска і дзе такую купіць. Фурор на днях зрабіла белая маска ад «Cвітанка», аднаго з беларускіх флагманаў бялізнавага трыкатажу.

- Я купіла яе ў аптэцы, 1 рубель 90 капеек каштуе. І галоўнае - яна трыкатажная, і вельмі добра аблягае твар! - хваліць набыццё калега.

І быццам бы нічога асаблівага... Але ў сацыяльных сетках маску бурна абмяркоўваюць - людзі пішуць, што ўжо вельмі яна падобная на нарыхтоўку для мужчынскай бялізны. Kp.by патэлефанаваў на прадпрыемства, каб даведацца, ці не крыўдзяцца там на гэтыя жарты.

ФОТА: РАІСА ЮДЗІН

- Цяпер мы выпускаем 50 тысяч масак у дзень. Але плануем нарасціць аб'ёмы, каб задаволіць попыт унутры Беларусі. Амаль 90% нашых швачак займаюцца толькі маскамі. Мы шыем белыя, каляровыя, з малюнкамі, шматразовыя маскі. Робім іх з уласнага трыкатажнага палатна. Прадаюцца яны ў аптэках і нашых фірмовых крамах, - расказвае Алена Шышко, намесніца дырэктара ў ідэалагічнай працы ААТ «Світанак».

- У сацсетках смяюцца, што маска падобная на трусы...

- Нам не крыўдна. Гэта не тое, каб мы нейкую дэталь ўзялі... гэта спецыяльна распрацаваныя канструктарам мадэлі. Няхай людзі смяюцца. Тым больш, што мы самі стараемся падтрымліваць пазітыўны настрой. У нашых сацыяльных сетках нават быў такі жартоўны ролік, дзе наша начальніца рэкламнага аддзела апранала жаночыя майткі на галаву як маску - паказвала, што і так можна сябе абараніць. Так што мы самі, можна сказаць, пачалі гэтую тэму з майткамі. Калі раней былі сумненні наконт масак, то цяпер лекары кажуць, што яны ўсё ж лішнімі не будуць. А ў «Модны прыгавор» Эвеліна Хромчанка сказала, што ў цяперашніх умовах маска на твары - гэта паказчык сацыяльнай ветлівасці. Да чалавека, у масцы і падысці неяк прыемней, праўда? Раз такі час складаны, трэба прымаць усе меры бяспекі, - кажа Алена Шышко.

ФОТА: @SVITANAK.BY
Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках