28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нью-Ёрк па колькасці інфікаваных каранавірусам абагнаў Італію

Нью-Ёрк па колькасці інфікаваных каранавірусам абагнаў Італію
ФОТА: EPA

У штаце - максімальныя з пачатку эпідэміі дзённыя страты.

У штаце Нью-Ёрк за мінулы дзень ад каранавіруснай інфекцыі памёр 731 чалавек, гэта максімальныя дзённыя страты з пачатку эпідэміі. Пра гэта паведаміў 7 красавіка губернатар штата Эндру Куома, піша gordonua.com са спасылкай на Reuters.

Агульная колькасць загінулых у штаце вырасла да 5489 чалавек, колькасць інфікаваных (з улікам загінулых і ачунялых) у Нью-Ёрку ўзрасла да 138 836 выпадкаў.

Такім чынам, па колькасці тых, хто захварэў штат Нью-Ёрк абагнаў Італію, адну з самых пацярпелых ад пандэміі краін Еўропы, дзе зарэгістравана 135 586 выпадкаў. Акрамя таго, штат усяго на 2 тысячы выпадкаў адстае ад Гішпаніі (140 510), якая займае другое месца ў свеце па колькасці інфікаваных.

Усяго ў Злучаных Штатах зарэгістравана 380 тысяч выпадкаў захворвання, з якіх 11,8 тысячы - са смяротным зыходам.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў кітайскай Ухані. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса на 7 красавіка, агульная колькасць інфікаваных у свеце перавысіла 1,38 млн, з іх амаль 293 тысячы ачунялі, больш за 76,5 тысячы памерлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках