20 красавiка 2024, Субота, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў

12
Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў

Прэзідэнт Украіны запісаў відэазварот.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да ўкраінцаў сказаў, што разумее, у якім становішчы аказаліся людзі на карантыне, з ягоных слоў, ён адчувае такія ж цяжкасці, паведамляе liga.net.

«Мы як быццам сталі героямі фільма «Дзень сурка»: адны і тыя ж людзі вакол, адзін і той жа распарадак дня. Кожны дзень аднолькавыя размовы, аднолькавыя навіны, аднолькавыя перадачы - з раніцы і да ночы. Я разумею вас, таму што сам у такой сітуацыі», - сказаў Зяленскі.

Ён заклікаў украінцаў выкарыстоўваць вымушанае знаходжанне дома для таго, каб зрабіць тыя справы, на якія раней ніколі не ставала часу.

Акрамя таго ў відэазвароце прэзідэнт пералічыў новыя абмежаванні, што ўвайшлі ў дзеянне з 6 красавіка і распавёў пра тое, як яны важныя і якім чынам будзе кантралявацца іх выкананне.

Зяленскі падрабязна спыніўся на тэме святкавання Вялікадня. Ён адзначыў, што дзяржава зробіць усё, каб забяспечыць трансляцыю набажэнстваў на тэлевізійных каналах.

Кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў, што на працягу гэтага тыдня чакаецца прыбыццё як мінімум сямі самалётаў з Кітая і Паўднёвай Карэі - яны даставяць ва Украіну тэст-сістэмы ПЦР і экспрэс-тэсты, ахоўныя касцюмы і апараты ШВЛ, маскі і рэспіратары. Мэта ўлады, з ягоных слоў - найбліжэйшым часам даставіць ва Украіну 50 млн масак.

Зяленскі адзначыў, што паралельна з гэтым максімальна нарошчваецца айчынная вытворчасць.

«На гэтым тыдні мы пачнём вырабляць уласныя тэст-сістэмы ПЦР. А яшчэ Украіна ўжо кожны дзень выпускае 900 000 масак», - сказаў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках