23 красавiка 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская рэгбістка, якая працуе медсястрой: Не разумею, чаму людзі чытаюць навіны і не палохаюцца колькасці хворых

21
Беларуская рэгбістка, якая працуе медсястрой: Не разумею, чаму людзі чытаюць навіны і не палохаюцца колькасці хворых
ФОТА З ІНСТАГРАМА ВОЛЬГІ НЯМКОВІЧ

Вольга Нямковіч распавяла аб працы медсястрой-анестэзіёлагам у 10-й гарадской клінічнай лякарні.

Рэгбістка нацыянальнай каманды Беларусі Вольга Нямковіч распавяла tut.by аб працы медсястрой- анестэзіёлагам у 10-й гарадской клінічнай лякарні.

«На гэты момант дома паспяваю толькі паспаць. Ні на што іншае сіл не застаецца. Наша лякарня паступова перапрафілюецца ў інфекцыйную. Працы ўжо шмат, і ніхто, нават медперсанал, не можа сказаць, што будзе заўтра ці праз тыдзень.

У рэанімацыі традыцыйна падзарабляюць шмат студэнтаў з медуніверсітэта. А ў сувязі з тым, што цэлы інтэрнат БДМУ закрылі на карантын, дадатковая нагрузка легла на нас.

Змены пераносяцца цяжэй яшчэ і таму, што мы цяпер працуем у іншай амуніцыі. У ёй хутка становіцца горача, некамфортна, цела пацее. Плюс, натуральна, з'яўляецца страх. Няхай і мінімальны, але ён ёсць. Прычым страх не заразіцца, а заразіць іншых. Усё адно ж давлзіцца карыстацца грамадскім транспартам, калі няма свайго аўто. Але я нашу па дзве маскі, стала апрацоўваю рукі антысептыкам і па магчымасці імкнуся не дакранацца паверхняў.

Ніхто да канца не ведае, чаго чакаць ад гэтага віруса. Але ў нашых сілах засцерагчы сябе. Цяпер дакладна не варта наведваць грамадскія месцы, перапоўненыя гіпермаркеты, вербныя нядзелі. Я не разумею, чаму людзі чытаюць навіны і не палохаюцца колькасці заражаных і хворых.

Прычым цяжэй за ўсіх было растлумачыць усю сур'ёзнасць таго, што адбываецца старэйшаму пакаленню. Вось я заходжу ў краму ў масцы і бачу здзіўленую бабулю, якая думае: «Божухна! Ну мы ж усё перажылі. І гэта таксама перажывем». Да многіх цяжка дастукацца. Здаецца, застаецца толькі за ручку адвесці ў рэанімацыю і паказаць ім, як бывае дрэнна», - сказала Нямковіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках