24 красавiка 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэце з'явіцца фільм пра найбуйнейшае балота ў Беларусі

4
У інтэрнэце з'явіцца фільм пра найбуйнейшае балота ў Беларусі
ФОТА: ДЗЯНІС ЛАГУН

Прэм'ера адбудзецца 9 красавіка.

Онлайн-прэм'ера беларускага дакументальнага фільма «Балота Ельня» і дыджэйскі сэт з паветранага шара адбудзецца 9 красавіка. Патрапіць на паказ можна бясплатна, фільм будзе даступны тут.

Праект KURS: RA і менская студыя відэапрадукцыі Krok Films знялі дакументальны фільм пра найбуйнейшае верхавое балота ў Беларусі. Закрытая прэм'ера для тых, хто падтрымаў праект з дапамогай краўдфандынга, адбылася 13 лютага гэтага года, і цяпер кожны ахвотны можа паглядзець фільм.

Ельня - самае вялікае верхавое балота ў Беларусі, якому больш за 9000 гадоў. Па плошчы яно як Менск: на 200 км² знаходзяцца 118 азёр і жывуць 130 відаў птушак. У 2007 годзе згарэла 70% Ельні. У якім стане балота знаходзіцца цяпер? Ці трэба яго аднаўляць і якую ролю адыгрываюць біятопы ў глабальным клімаце? Як электронная музыка звязаная з экалогіяй? Пра гэта 9 красавіка раскажуць стваральнікі праекта KURS: RA.

Паказ фільма пачнецца а 20.00, а з 21.00 будзе дыскусія з аўтарамі і героямі стужкі ў жывым эфіры ў Instagram KURS: RA.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках