25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзякуй, што кінулі нас паміраць: расейцы запісалі гнеўны зварот да Пуціна

22
Дзякуй, што кінулі нас паміраць: расейцы запісалі гнеўны зварот да Пуціна
ФОТА: РІА НОВОСТИ/ІЛЛЯ ПІТАЛЁЎ

Кіраўніка Крамля абвінавачваюць у тым, што ён пусціў сітуацыю ў краіне на самацёк.

На фоне бальнічных палат у жахлівым стане і вымушаных лячыцца ў такіх варунках паджылых расейцаў, голас за кадрам «дзякуе» Пуціну за тое, што ён да апошняга адкладваў увядзенне карантыну, піша "Апостроф".

«Дзякуй за тое, што дапамагаеце Італіі, забыўшыся пра Расею. Дзякуй, што адпраўляеце дапамогу адной з найбагацейшых краін Еўропы, забыўшыся пра шпіталі Саратава, Варонежа, Пермі і астатніх гарадоў нашай Расеі. Дзякуй, што загрузілі най дапамогай самалёт у ЗША, але забыліся адправіць медыцынскія маскі ў лякарні Астрахані і Цверы», - сказалі ў роліку.

Акрамя таго, Пуціну ўзгадваюць і іншыя «дабрадзействы» - новыя падаткі, сумешчаныя з масавым закрыццём вытворчасцей і гандлёвых залаў і 20 гадоў «стабільнасці» на нафтавай іголцы.

«Дзякуй ад усіх нас. Дай вам Бог здароўя і даўгалецця. Яны вам спатрэбяцца, калі вам давядзецца адказваць перад судом за ўсе тыя злачынствы, якія вы чыніце 20 гадоў запар. Дзякуй!», - рэзюмуе аўтар роліка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках