18 красавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе да +23

1
У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе да +23

А на выходных прагназуецца снег.

У аўторак, 7 красавіка, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Белгідрамет цэнтр.

Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні, уначы слабы, удзень умераны. Уначы будзе ад -3 да +3, на поўдні месцамі - да 5 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 15-21 вышэй за нуль.

8 красавіка ападкаў не чакаецца, толькі ўначы і раніцай на паўночным усходзе Беларусі пройдзе невялікі дождж. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 0... +7. Удзень будзе 13-19 цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 20-22 са знакам «плюс».

У чацвер, 9 красавіка, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе без ападкаў, а ўдзень месцамі па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці ўмераны, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. Уначы будзе 0... +6, месцамі падмарозіць да -2. Удзень чакаецца ад +14 па поўначы да +23 па поўдні краіны.

З пятніцы надвор'е пачне мяняцца ў халодны бок. У нядзелю па поўначы краіны прагназуецца невялікі снег.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках