23 красавiка 2024, aўторак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ўнікальную ўласцівасць расліннай дыеты

Навукоўцы выявілі ўнікальную ўласцівасць расліннай дыеты

Яна асабліва карысная для астматыкаў.

Група амерыканскіх навукоўцаў правяла шэраг даследаванняў, каб дэталёва вывучыць уплыў рацыёну на пацыентаў, якія пакутуюць ад астмы. Высветлілася, прадухіліць гэтае захворванне здольная раслінная дыета, піша golos.ua.

Камандай даследчыкаў са Злучаных Штатаў Амерыкі было праведзена некалькі экспэрыментаў. У адным з іх астматыкі цягам васьмі тыдняў прытрымліваліся расліннай дыеты. Паводле атрыманых вынікаў людзі, рацыён якіх складаўся з гародніны, садавіны, цэльназернавых і іншых прадуктаў з высокім утрыманнем абалоніны, сталі радзей прымаць лекавыя прэпараты.

Дзякуючы іншаму даследаванню, якое доўжыўся год, спецыялістам удалося высветліць, што ўжыванне расліннай ежы павялічвае аб'ём выдыханага паветра і паляпшае іншыя паказчыкі работы лёгкіх. Падобны ўплыў навукоўцы патлумачылі тым, што ежа расліннага паходжання ўзбагачаная антыаксідантамі і клятчаткай, а яны ў сваю чаргу спрыяюць ліквідацыі запалення.

Што да насычаных тлушчамі прадуктаў, яны наадварот толькі пагаршаюць стан астматыкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках