28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША загінула ўнучка Робэрта Кэнэдзі і ейны сын

12
У ЗША загінула ўнучка Робэрта Кэнэдзі і ейны сын
МЭЙВ КЭНЭДЗІ З СЫНАМ
ФОТА: ВПС

Іх целы так і не знайшлі.

Унучка вядомага амерыканскага палітыка з клана Кэнэдзі, загінула разам з сынам, патануўшы ў Чэсапіцкай затоцы. Пра гэта піша "Фокус".

40-гадовая Мэйв Кэнэдзі Таўнсэнд Макін гуляла са сваімі трыма дзецьмі на пляжы каля дома. Калі мячык паляцеў у ваду, Мэйв села ў каноэ разам з васьмігадовым сынам Гідэонам і паспрабавала дастаць цацку. Але каноэ знесла цячэннем.

У гэты дзень на Атлантычным акіяне ля ўзбярэжжа штата Мэрыленд, ЗША быў шторм, і хоць у бухце панавала даволі спакойнае надвор'е, але лёгкую лодку панесла далёка ад берага.

Цела Мэйв і ейнага сына так і не знайшлі. Перакулены каяк адшукала праз некалькі гадзін берагавая ахова. Пасля некалькіх дзён пошукаў Мэйв і Гідэона прызналі мёртвымі.

Мэйв - унучка Робэрта Ф. Кэнэдзі, малодшага брата забітага ў 1963 году амерыканскага прэзідэнта Джона Кэнэдзі. Роберт Ф. Кэнэдзі таксама балатаваўся ў прэзідэнты ЗША, быў застрэлены ў 1968 годзе ў гатэлі "Амбасадор" пасля прамовы для выбарцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках