Навукоўцы высветлілі, якія рысы характару залежаць ад генетыкі
4- 6.04.2020, 11:46
- 14,909
Даследаваннем займалася група замежных псіхолагаў.
Ролю генетыкі ў развіцці чалавека цяжка пераацаніць. Гены ўплываюць на схільнасць да захворванняў, шкодных звычак. Аднак навукоўцам таксама атрымалася высветліць, што гены шмат у чым уплываюць таксама і на асаблівасці характару чалавека.
Даследаваннем займалася група замежных псіхолагаў. Высновы экспэртаў былі апублікаваныя ў замежных СМІ, піша lenta.ua.
На што ж можа паўплываць генетыка:
Схільнасць да вывучэння моў
Калі мама ці тата размаўляюць на некалькіх мовах, то вялікая імавернасць таго, што іх дзеці будуць таксама таленавітымі ў гэтай галіне ведаў. Веды бацькоў, вядома, не перадаюцца «магічным» чынам, аднак дзіця валодае інтуітыўнай пісьменнасцю і значна хутчэй асвойвае лексічнае багацце мовы.
Здольнасць спраўляцца са стрэсам
Таксама з'яўляецца генетычна абумоўленай асаблівасцю. Калі бацькі спакойна пераносяць стрэсавыя сітуацыі і валодаюць навыкамі якаснай барацьбы з наступствамі нервовай напругі, то і дзіця зможа авалодаць імі. Працуе і ў адваротным кірунку: калі дарослыя эмацыйна не ўстойлівыя і схільныя да пачуццёвых усплёскаў, то і дзеці будуць мець такую рэакцыю.
Характар
Шматлікія важныя псіхалагічныя асаблівасці перадаюцца на генным узроўні: навукоўцы мяркуюць, што гэты чыннік уплывае ў 60% выпадкаў. Як правіла, гаворка ідзе пра трывожнасць, ступені камунікабельнасці і нават пра тэмперамент.
Ад генетыкі таксама залежыць, як дзіця будзе рэагаваць на спіртныя напоі.