26 красавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Маставы: Гэта нейкая бязглуздзіца

8
Аляксандр Маставы: Гэта нейкая бязглуздзіца

Спартоўцы не разумеюць, навошта ў Беларусі праходзіць чэмпіянат у футболе.

Былы гулец каманды Расеі Аляксандр Маставы падзяліўся меркаваннем аб чэмпіянаце Беларусі, які працягваецца, нягледзячы на пандэмію каранавіруса.

- Я б пагадзіўся на паніжэнне заробку, калі б быў футбалістам. Але, з іншага боку, калі не пойдзеш на паніжэнне, табе скажуць: «А нам табе няма чым плаціць». Таму лепш пайсці на паніжэнне.

Чэмпіянат Беларусі? Я не разумею, навошта яны гуляюць. Гэта нейкая бязглуздзіца. Там жа не іншыя людзі, якія зроблены з іншага цеста. Можа, яны ўвогуле ноч не спяць з-за гэтага, бо баяцца. Таму, можа, і гуляюць не так добра, - сказаў Маставы ў гутарцы з карэспандэнтам championat.com.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках