19 красавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар пра каранавірус: Амаль усе заражэнні адбываюцца пасля дакрананняў рук да твару

11
Лекар пра каранавірус: Амаль усе заражэнні адбываюцца пасля дакрананняў рук да твару

Дэвід Прайс даў важныя рэкамендацыі.

Асноўны механізм заражэння каранавірусам SARS-CoV-2 - кантакт здаровага чалавека з хворым або прадметамі, да якіх дакранаўся заражаны, з наступным дакрананнем рук здаровага чалавека да твару. Пра гэта ў эфіры тэлеканала Fox News 28 сакавіка распавёў лекар медыцынскага цэнтра Weill Cornell Дэвід Прайс, які штодня працуе з хворымі COVID-19, піша gordonua.com.

"Амаль заўсёды спосаб, якім вы атрымліваеце вірус, - гэта яго пераход з вашых рук на твар, калі вы рукамі чапаеце вочы, нос або рот", - сказаў лекар.

Шанцы заразіцца ёсць і пры працяглым кантакце з носьбітам вірусу альбо паветрана-кропельным шляхам, але яны меншыя, мяркуе Прайс. На ягоную думку, для заражэння праз кантакт трэба правесці побач з хворым 15-30 хвілін "у неабароненым асяроддзі", гэта значыць у закрытым, неправетраным пакоі і без маскі.

Ён заявіў, што адчувае сябе ўпэўнена і перакананы, што не заразіцца каранавірусам, бо пазбавіўся ад звычкі чапаць твар.

"Станьце фанатыкам сваіх рук. Усё, што вам трэба ведаць пра іх: проста трымаеце іх у чысціні - і вы не захварэеце на гэтую інфекцыю. Акрамя таго, вы павінны пачаць псіхалагічна працаваць над сувяззю паміж вашымі рукамі і тварам. Гэтыя дзве рэчы разам дзейнічаюць неверагодна моцна, яны прадухіляць перадачу хваробы ў вашай сям'і ў 99% выпадкаў", - дадаў Прайс.

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў снежні 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй. Са звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса на 5 красавіка, агульная колькасць інфікаваных у свеце перавысіла 1,21 млн чалавек, з іх больш за 252 тысячы ачунялі, а больш 65,5 тысяч памерлі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках