28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Набор цікавых фільмаў для хатняга прагляду

2
Набор цікавых фільмаў для хатняга прагляду

Адзін з іх - «12 малпаў».

Набор фільмаў ад inforesist.org, якія можна паглядзець падчас самаізаляцыі.

«12 малпаў» 1995

Класіка сусветнага кіно рэжысёра Тэры Гіліяма з Брусам Уілісам і Брэдам Пітам у галоўных ролях. Дзеянне фільма пачынаецца ў далёкім 2035 годзе, але герой Уіліса падарожнічае ў часе. Мэта - трапіць у 1996 год. Але, як гэта зазвычай бывае, нешта ідзе не так, «Акела пудлуе» і трапляе ў 1990-ы, дзе ўсе яго ўважаюць за вар'ята. У вар’ятні ён знаёміцца з хлопцам Джэфры (Піт) і доктарам (Мадлен Стоў). Моцна закручаны сюжэт проста не пакіне нікога абыякавым.

«Еш, маліся, кахай», 2010

Вось выдатная кінастужка з Джуліяй Робэртс і Хаўерам Бартэмам у галоўных ролях - прыклад таго, што паглядзець дома. Замужняя кабета Элізабэт Гілбэрт аднойчы ўсведамляе, што жыве не тым жыццём, якім хацела б. Пасля балючага разводу яна адпраўляецца ў падарожжа па свеце, якое дапаможа ёй адкрыць новыя далягляды і спазнаць сябе. Яна жыве і займаецца самаадукацыяй у Італіі, мэдытуе ў Індыі, здабывае сябе і знаходзіць сваё каханне на Балі.

«Сем жыццяў» 2008

Рамантычная драма з Уілам Смітам у галоўнай ролі. Інжынер Тым мерыцца выкупіць фатальны ўчынак свайго жыцця, праз які загінула сем чалавек. У часе сваёй выправы ён сустракае семярых незнаёмцаў, у тым ліку смяротна хворую Эмілі, якая называе сябе дзяўчынай з падбітым крыламі. Тым нечакана закахаўся ў яе, але адхіліць задуманае ўжо немагчыма...

«Аднойчы ў Галівудзе», 2019

Аскараносны фільм з зорным акторскім складам і не менш зорным рэжысёрам. Квэнцін Таранціна сабраў улюбёнцаў гледачоў: Леанарда Ды Капрыё, Брэд Піт, Марго Робі, Аль Пачына, Дакота Фэнінг ды іншыя. Дзеянне фільма адбываецца ў 1969 годзе ў Лос-Анджэлесе, дзе былая зорка ТВ-вэстэрнаў Рык Далтан (Леанарда Ды Капрыё) і ягоны дублёр Кліф Бут (Брэд Піт) спрабуюць знайсці сваё месца ў свеце кінаіндустрыі, які імкліва змяняецца. Усё адбываецца на фоне рэальнай гісторыі дзейнасці сэкты Чарлі Мэнсана.

«Карантын» 2008

Аматары паказытаць сабе нэрвы могуць смела паглядзець гэтую стужку. Гэты фільм пра невядомы вірус, але з сэрыі «заразіўся - стаў мутантам». Паводле сюжэту тэлежурналістка Анжэла Відал і ейны аператар робяць рэпартаж аб начной змене лос-анджэлескага пажарнай службы. Звычайны выклік у ахоплены агнём будынак прыводзіць іх да ачаплення паліцыяй дому, са сцен якога даносяцца вусцішныя крыкі. Выяўляецца, што жыве тут жанчына, што заразілася невядомым вірусам. І калі ўлады абвяшчаюць карантын, ізалюючы ўсіх, хто апынуўся ў памяшканні, унутры будынка, адзіным сведчаннем падзей застаецца рэпартаж.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках