Антыцыклон прынёс у Беларусь сапраўдную вясну
1- 5.04.2020, 11:50
- 11,017
Цяплей за ўсё будзе ў Берасці і Гародні.
У нядзелю надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над паўночна-заходняй часткай краіны, паведамляюць naviny.by.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, на паўночным усходзе парывісты.
Тэмпература паветра ўдзень у рэгіёнах будзе вагацца ў наступных межах:
Берасце +13.. +15°C;
Віцебск +9.. +11°C;
Гомель +10.. +12°C;
Горадня +12.. +14°C;
Магілёў +10.. +12°C;
Менск +11.. +13°C.