29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы выявілі край млечнага шляху

15
Астраномы выявілі край млечнага шляху

Стала вядома, што напраўду ўяўляе з сябе наша галактыка.

Галактыка Млечны шлях, часткай якой з'яўляецца Сонечная сістэма, апынулася значна больш буйнай, чым меркавалі навукоўцы дагэтуль. Новае даследаванне, праведзенае астраномамі з Вялікабрытаніі, паказала, што наша галактыка раскінулася на 1.9 млн светлавых гадоў, піша lenta.ua.

«Самай яркай часткай Млечнага шляху з'яўляецца спіральны дыск, у якім, між іншым, размешчанае Сонца. Дыяметр дыска - прыкладна 120 тысяч светлавых гадоў. Але акрамя яркай, у нашай галактыцы ёсць і цёмная частка, якая прыкладна ў пятнаццаць разоў шырэйшая. Дыяметр цёмнай часткі Млечнага шляху вельмі складана вымераць, але мы задзейнічалі новы метад і атрымалі вельмі дакладныя звесткі», - паведаміла Эліс Дызан з універсітэта Дарэма.

Астраномы выкарыстоўвалі суседнія галактыкі, каб атрымаць звесткі пра месцазнаходжанне краю Млечнага Шляху. Разлікі паказалі, што дыяметр Галактыкі складае 1,9 млн светлавых гадоў (плюс-мінус 400 тысяч светлавых гадоў). Вынікі даследавання брытанскіх навукоўцаў былі пацверджаныя пры дапамозе комплекснага кампутарнага мадэлявання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках