29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія выйшла на другое месца ў свеце па колькасці інфіцыраваных каранавірусам

2
Гішпанія выйшла на другое месца ў свеце па колькасці інфіцыраваных каранавірусам

На першым месцы па колькасці заражаных знаходзяцца ЗША.

Раніцай 5 красавіка ў свеце зарэгістравалі больш за 1 млн 200 тысячаў інфіцыраваных каранавірусам і амаль 65 тысяч памерлых ад COVID-19. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэта Джона Хопкінса.

На першым месцы па колькасці інфіцыраваных знаходзяцца ЗША - у гэтай краіне заразіліся 312 146 чалавек. На другое месца, абагнаўшы Італію, выйшла Гішпанія - 126 168 інфіцыраваных.

У Італіі захварэлі 126 632 чалавекі. Чацвёртае месца ў спісе займае Нямеччына з 96 092 інфіцыраванымі. На пятае месца выйшла Францыя (90 848 заражаных), абагнаўшы Кітай (82 574).

У Італіі па-ранейшаму найбольш высокі ўзровень смяротнасці ад каранавіруса: загінулі 15 362 асобы (ачунялі 20 996). У Гішпаніі памерлі 11 947 пацыентаў з COVID-19. У гэтай еўрапейскай краіне другі дзень запар назіраецца зніжэнне колькасці памерлых ад каранавіруса.

Па колькасці людзей, якія ачунялі ад каранавіруса (34 219), Гішпанія таксама займае другое месца ў свеце. У Кітаі ж найбольш высокая колькасць людзей, якія ачунялі - больш за 77 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках