29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спынены пропуск транспарту, які перасякае беларуска-расейскую мяжу па дарозе Н4676

7
Спынены пропуск транспарту, які перасякае беларуска-расейскую мяжу па дарозе Н4676
ФОТА: DW

Забарона тычыцца транспартных сродкаў усіх катэгорый.

Спынены пропуск кантралюючымі органамі Расейскай Федэрацыі транспартных сродкаў усіх катэгорый, якія перасякаюць беларуска-расейскі ўчастак граніцы па аўтадарозе Н-4676 (каля населенага пункта Пералёўка Веткаўскага раёна), паведамілі ў дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, паведамляе interfax.by.

«Цяпер на гэтым участку мяжы з боку Расейскай Федэрацыі ўстаноўленыя знакі, што забараняюць рух як на ўезд у Расейскую Федэрацыю, так і на выезд з яе», - гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Кантралюючыя органы РФ рэкамендуюць праязджаць беларуска-расейскую мяжу па аўтадарозе М-10 (каля населенага пункта Селішча Добрушскага раёна). Сумежны прапускны пункт з боку Расейскай Федэрацыі - «Чырвоны Камень» (Злынкаўскі раён, Бранская вобласць).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках