29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: У таты пасля адпачынку ў санаторыі выявілі каранавірус

1
Мянчанка: У таты пасля адпачынку ў санаторыі выявілі каранавірус

У сакавіку мужчына адпачываў у санаторыі «Пралеска».

У рэдакцыю tut.by звярнуліся супрацоўнікі санаторыя «Пралеска», які знаходзіцца ў Менскім раёне. Таксама звязалася дачка аднаго з былых пастаяльцаў санаторыя. Яны кажуць, што там выявілі як мінімум адзін выпадак каранавіруса. З іх слоў, некаторыя супрацоўнікі цяпер як кантактныя у шпіталі альбо на хатняй самаізаляцыі. У самім санаторыі сітуацыю не каментуюць, спасылаючыся на медычную таямніцу.

У сакавіку бацька Марыны адпачываў у санаторыі «Пралеска». Дадому, распавядае дзяўчына, ён вярнуўся з падвышанай тэмпературай. Са слоў дачкі, мужчыну зрабілі тэст на каранавірус, вынік быў станоўчым.

- Цяпер тата на ШВЛ, - кажа Марына.

Бацьку Марыны 70 гадоў. Яна просіць не называць яго імя і прозвішча (яны ёсць у рэдакцыі). Са слоў суразмоўніцы, яе бацьку на 18 дзён выдзелілі бясплатны тур у санаторый «Пралеска». Адпачываць ён паехаў 5 сакавіка, а вярнуцца павінен быў у нядзелю, 22-га.

- У пятніцу яму стала дрэнна, і ў суботу брат забраў яго дадому, - апісвае сітуацыю Марына. - Калі тата прыехаў, тэмпература ў яго была 38 градусаў, ён кашляў. Мы давалі яму лекі, але лепш не станавілася, таму наважылі выклікаць участковага лекара.

Лекар, працягвае суразмоўца, прыходзіў двойчы. Сказаў: трэба зрабіць здымак. Здымак, кажа яна, паказаў аднабаковую пнеўманію.

- У чацвер тату шпіталізавалі ў 3-ю бальніцу. Тэст паказаў у яго каранавірус, - распавядае Марына. - У нядзелю бацьку перавялі ў інфекцыйны шпіталь. Цяпер ён на ШВЛ. Прагнозы не суцяшальныя.

Марына распавядае, што за некалькі дзён да ад'езду бацькі з санаторыя адпачывальнікаў прасілі не пакідаць тэрыторыю, а пасля працэдур адразу ж ісці ў нумары. Разам з яе бацькам, адзначае суразмоўца, у асноўным адпачывалі людзі сталага ўзросту.

- Хочацца іх папярэдзіць пра нашу сітуацыю, каб цяпер яны больш уважліва паставіліся да свайго здароўя, - працягвае яна.

У рэдакцыю таксама напісалі супрацоўнікі санаторыя: кажуць, некаторыя з іх як кантакты знаходзяцца ў бальніцы, хтосьці на самаізаляцыі дома. У іх бралі мазкі на каранавірус.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках