18 красавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чарнобыльскай зоне авіяцыяй тушаць маштабны пажар

7
У Чарнобыльскай зоне авіяцыяй тушаць маштабны пажар
ФОТА: @UKRAINA_24

У зоне адчужэння гарыць 20 га лесу.

У Кіеўскай вобласці ратавальнікі ліквідуюць лясны пажар у зоне адчужэння безумоўнага (абавязковага) адсялення, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны ў надзвычайных сітуацыях (ДСНС), паведамляе zn.ua.

«4 красавіка а 13:22 у ДСНС паступіла інфармацыя, што ў Зоне адчужэння і безумоўнага (абавязковага) адсялення побач з. Владзіміраўкай Катоўскага лясніцтва ўзнік верхавы лясны пажар на плошчы 20 га. А 14:30 і а 14:53 2 самалёты АН- 32П ДСНС вылецелі з г.Нежын для тушэння пажару ў зоне адчужэння і безумоўнага (абавязковага) адсялення. А 15:33 да месца пажару вылецеў гелікаптэр ДСНС МІ-8», - гаворыцца ў паведамленні.

Усяго да тушэння пажару прыцягнутыя больш за 90 пажарных і 18 адзінак тэхнікі, з іх ад ДСНС 40 чалавек асабовага складу і 8 адзінак тэхнікі. Працуе авіяцыя.

Адзначаецца, што цяжкасць тушэння складаецца ў тым, што на асобных участках павышаны радыяцыйны фон. Аднак пагрозы населеным пунктам няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках