29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук - на волі

15
Галоўны рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук - на волі
ФОТА: EURORADIO.FM

У журналіста ўзялі абавязанні пра яўку.

На дзясяты дзень пасля затрымання Генеральны пракурор Беларусі скасаваў пастанову аб узяцці рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука пад варту.

У журналіста ўзялі абавязанні пра яўку (нават не падпіску пра нявыезд) і вызвалілі. Пра гэта Сяргей распавёў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Абвінавачванні Сяргею так і не былі выстаўленыя.

- Каб следства магло працаваць без ціску, прынятая пастанова мяне вызваліць, - сказалі мне сёння.

Сяргей распавёў, што напярэдадні свайго затрымання атрымаў матэрыялы для новага журналісцкага расследавання і вырашыў працаваць у гэтым кірунку.

- У нядзелю мы з польскім калегам абмяркоўвалі матэрыялы па новай прэзідэнцкай бальніцы, раіліся. А ў сераду мяне затрымалі, - распавядае Сяргей, але падкрэслівае, што быў некалькі разоў папярэджаны следчымі аб непажаданасці каментароў. Таксама ў яго ўзятая падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы.

Сяргей распавёў, што пра кампанію салідарнасці з ім ён даведаўся ад адваката, якая двойчы наведвала яго ў СІЗА, і дзякуе калегам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках