19 красавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі новым кіраўніком Лейбарысцкай партыі абраны Кір Стармер

4
У Вялікабрытаніі новым кіраўніком Лейбарысцкай партыі абраны Кір Стармер

Выбары новага старшыні прайшлі пасля скрышальнай паразы лейбарыстаў на апошніх выбарах.

У Вялікай Брытаніі новым старшынём апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі абраны ценявы міністр партыі ў пытаннях Brexit Кір Стармер. Ён перамог, атрымаўшы 56 адсоткаў галасоў чальцоў партыі, паведамілі лейбарысты ў сваім мікраблогу ў Twitter у суботу, 4 красавіка, піша DW.

Стармер заменіць Джэрэмі Корбіна, пад кіраўніцтвам якога Лейбарысцкая партыя на выбарах у снежні пацярпела поўную паразу з самымі дрэннымі вынікамі з 1935 года.

Змена партыйнага курсу

Падчас выбараў новага партыйнага старшыні, цэнтрыст Стармер атрымаў перамогу над Рэбекай Лонг-Бейлі, якую падтрымлівала левае крыло лейбарыстаў. Назіральнікі расцэньваюць гэта як сімвал змены курсу Лейбарысцкай партыі. Трэці кандыдат - дэпутатка Палаты Абшчын Ліса Нэндзі, на думку экспэртаў, не мела ніякіх шанцаў на поспех.

У выніку парламенцкіх выбараў у снежні 2019 года лейбарысты не толькі атрымалі найгоршыя вынікі з 1935 года, але і саступілі кансерватарам многія са сваіх традыцыйных электаральных бастыёнаў. Пасля гэтага 70-гадовы Джэрэмі Корбін, які ўзначальваў партыю з 2015 года і праводзіў відавочна левы курс, абвясціў пра сыход у адстаўку. На думку многіх выбаршчыкаў, лейбарысты пацярпелі крах на выбарах праз невыразную пазіцыі Корбіна аб Brexit.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках