29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус у Польшчы: 3503 чалавекі заражаныя

3
Каранавірус у Польшчы: 3503 чалавекі заражаныя
ФОТА: GETTY IMAGES

73 чалавекі памерлі.

У сувязі з каранавірусам, у пятніцу, 3 красавіка, у Польшчы былі шпіталізаваныя 2303 чалавекі, 160587 былі адпраўленыя на карантын, а 41146 знаходзяцца пад санітарна-эпідэміялагічным кантролем. На сёння ў Польшчы 116 чалавек, заражаных каранавірусам, ачунялі, агулам новым патагенам заражаныя 3503, 73 чалавекі сканалі. Пра гэта паведаміла раніцай у суботу, 4 красавіка, Міністэрства аховы здароўя Польшчы, піша «Радыё Польшча».

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Фарба заявіў, што за апошні дзень было зроблена больш за 6 тысяч тэстаў на каранавірус.

«З дня ў дзень расце колькасць зробленых тэстаў. У Польшчы з'явілася больш лабараторый. Аднак, на жаль, некаторыя лякарні ўжо перапоўненыя, таму мы разгортвае так званыя шпіталі другога эшалона. Я думаю, што такіх месцаў будзе трэба ўсё больш, бо з кожным днём у Польшчы павялічваецца колькасць заражаных і, на жаль, гэты яна будзе толькі расці», - адзначыў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

Тое, што чалавек быў шпіталізаваны, азначае, што ён знаходзіцца ў лякарні. Гэта не абавязкова азначае, што ён з'яўляецца носьбітам каранавірусу, ці што ён хворы COVID-19. У некаторых людзей ёсць сімптомы хваробы, але гэта можа быць грып. Толькі пасля правядзення тэсту стане вядома, ці заражаны чалавек SARS-CoV-2.

На карантыне могуць знаходзіцца здаровыя людзі, якія мелі цесны кантакт з інфікаваным каранавірусам. Чалавек, які знаходзіцца на карантыне, будзе жыць у сваёй кватэры цягам двух тыдняў з дня апошняга кантакту з інфікаваным або з дня вяртання з рэгіёну, ахопленага карантынам. Яму не дазваляецца выходзіць нават на шпацыр з сабакам, у краму ці да лекара. Нікому не дазваляецца наведваць такога чалавека.

Калі хтосьці знаходзіцца пад эпідэміялагічным кантролем, то гэта азначае, што ён не меў наўпроставага кантакту з носьбітам ці хворым, але на ўсялякі выпадак правяраецца стан здароўя гэтага чалавека. Чалавек знаходзіцца пад эпідэміялагічным наглядам, калі ён, напрыклад, працуе ў адным будынку з носьбітам каранавірусу.

Эпідэміялагічны нагляд доўжыцца 14 дзён. Ён праводзіцца пасля эпідэміялагічнага абследавання. Такому чалавеку трэба перайсці на выдаленую працу дома, прыпыніць кантакты, звесці да мінімуму выхады з дома. Двойчы на дзень яму трэба вымяраць тэмпературу і сачыць за станам здароўя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках